unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Айрапецьянц, Гайк Мінасавіч (кандыдат тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 01.07.1937, г. Грозны, Чэчня, Расія. Спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Кандыдат тэхнічных навук (1982), дацэнт (0000).
    Адукацыя: Гур'еўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1960), Грозненскі нафтавы інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-электрамеханік", 1964).
    Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя і механізацыя хіміка-тэхналагічных працэсаў на прадпрыемствах харчовай і хімічнай прамысловасці; аўтаматычнае кіраванне і спосабы кантролю апаратамі і працэсамі вытворчасці тэрмапластыкаў, поліэфірных валокнаў і нітак, харчовай упакоўкі.
    Месца працы, пасада: Інстытут "Гипрогазнефть" (г. Гур'еў, Казахстан; інжынер лабараторыі аўтаматыкі і тэлемеханікі), Гур'еўскі хімічны завод (начальнік лабараторыі электронікі, намеснік начальніка цэха кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі), Магілёўскае вытворчае аб'яднанне "Хімвалакно" (1967–1998, начальнік службы кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, галоўны прыбарыст), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (у 1990–1996 – па сумяшчальнасці, загадчык кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасці, у 1998–2019 – на пастаяннай аснове, прафесар кафедры, з 2004 – дацэнт кафедры).

        Варыянтная форма
    Ajrapec'ânc, Gajk Minasavič (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (Магілёў). Механічны факультэт
    Айрапетьянц, Гайк Минасович (кандидат технических наук ; химическая технология ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Интенсификация промышленного процесса формования гидратцеллюлозной оболочки : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.17.08 / Айрапетьянц Гайк Минасович. ― Минск, 1982.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Айрапетьянц Гайк Минасович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 10.
    Айрапетьянц Гайк Минасович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 91.
    Айрапетьянц Гайк Минасович // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 72.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".