На главную |
---|
Справка
Ільін, Анатолій Ігнацьевіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1943) |
Нарадзіўся 31.01.1943, ст. Краснасёлка, Увельскі раён, Чэлябінская вобласць, Расія. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1981), старшы навуковы супрацоўнік (1983), прафесар (2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Эканоміка працы", 1971), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1974), Маскоўскі інстытут кіравання імя С. Арджанікідзе (спецфакультэт, 1998).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка прамысловасці; планаванне і прагназаванне; эканамічная эфектыўнасць інвестыцый; аўтаматызацыя прадпрыемства; міжнародныя інтэграцыйныя аб'яднанні і Беларусь (наступствы ўступлення, экспартная стратэгія).
Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (1961–1962), Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (1965–1983, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела), Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994–1995, галоўны саветнік прэм'ер-міністра), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1983–1994 – дацэнт кафедры кіравання народнай гаспадаркай, дырэктар Цэнтра кіравання і прадпрымальніцтва, з 1995 – прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў).
Варыянтная форма
Il'in, Anatolij Ignac'evič (нар. 1943) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт эканомікі і менеджменту |
Ильин, Анатолий Игнатьевич (кандидат экономических наук ; род. 1943) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Эффективность капитальных вложений в автоматизированные системы управления : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.08 / Ильин Анатолий Игнатьевич. ― Минск, 1981.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ильин Анатолий Игнатьевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 95—96.
Ильин Анатолий Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009. — С. 92. — Место рождения — д. Малый Тростенец, Минский район.
Ильин Анатолий Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 1999. — С. 61. — Дата рождения — 31.01.1934, место рождения — д. Малый Тростенец, Минский район.
Сайт БДЭУ.
Электронная бібліятэка БДЭУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |