На главную |
---|
Справка
Лапец, Павел Дзянісавіч (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1925) |
Нарадзіўся 29.09.1925, в. Ніва, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1975), старшы навуковы супрацоўнік (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1953), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1957; аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя работы пярвічных партыйных арганізацый; выхаваўчая работа ў школе.
Месца працы, пасада: Ваенны камісарыят Грэскага раёна (Мінская вобласць; 1945–1948, загадчык справаводства), Грэскі раённы камітэт ЛКСМБ (1948–1950, 2-і сакратар), Ляхавіцкая МТС (Брэсцкая вобласць; 1950–1951, памочнік начальніка палітаддзела), Баранавіцкі абласны камітэт ЛКСМБ (1951–1953, загадчык аддзела сельскай моладзі), Баранавіцкі абласны камітэт КПБ (1954–1961, інструктар), Віцебскі абласны камітэт КПБ (1961–1963, інструктар), ЦК КПБ (1964–1965 – інструктар партыйнага аддзела, 1965–1979 – інструктар сектара школ аддзела навукі і навучальных устаноў), Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ – філіял Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС (1979–1990, намеснік дырэктара па партыйным архіве).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, медалі "За отвагу" (2), "За взятие Кенигсберга", "За освобождение Варшавы", "Партизану Отечественной войны" 1-й і 2-й ступеней і інш.
Варыянтная форма
Lapec, Pavel Dzânisavič (нар. 1925) |
Гл. таксама
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (Мінск) |
Лапец, Павел Денисович (кандидат исторических наук ; род. 1925) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Деятельность Компартии Белоруссии по организационно-политическому укреплению первичных партийных организаций школ и повышению их роли в обучении и коммунистическом воспитании учащихся (1966—1970 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / Лапец Павел Денисович. ― Минск, 1974.
На галоўным напрамку / Я. Марціновіч, П. Лапец // Народная асвета. — 1974. — № 4. — С. 16—21.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лапец Павел Дзянісавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 405. — Дата нараджэння: 29.09.1925, інфармацыя "кандыдат гістарычных навук (1987)" — памылковая.
Лапец Павел Денисович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 198. — Дата рождения: 29.06.1925.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |