unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Станкевіч, Зінаіда Антонаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; педыятрыя ; нар. 1935)

    Нарадзілася 10.01.1935, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць. Урач-педыятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1972), дацэнт (1985).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958; аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ролі спадчыннасці і асяроддзя ў патагенезе мультыфактарыяльных захворванняў і распрацоўка мер іх прафілактыкі; пытанні лячэбнага харчавання; праблемы дзіцячай нефралогіі.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі дзіцячы туберкулёзны санаторый (1958–1960, педыятр); Міністэрства аховы здароўя БССР (1960–1968, старшы інспектар аддзела санаторна-курортнай дапамогі), адначасова 1-я гарадская дзіцячая бальніца г. Мінска (1961–1968, ардынатар); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1970, асістэнт кафедры факультэцкай педыятрыі, з 1984 – дацэнт 1-й кафедры дзіцячых хвароб, у 1989–1994 – загадчык кафедры, з 1994 – дацэнт).
    Узнагароды: значок "Отличник здравоохранения" (1967) і інш.

        Варыянтная форма
    Stankevič, Zinaida Antonaŭna (нар. 1935)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Станкевич, Зинаида Антоновна (кандидат медицинских наук ; педиатрия ; род. 1935) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Содержание кальция, неорганического фосфора, активность щелочной фосфатазы в сыворотке крови и процессы окостенения у детей-близнецов : (к вопросу патогенеза рахита) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 758 / З. А. Станкевич. — Минск, 1972.
    Станкевич Зинаида Антоновна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 354—355.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.