unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Янушка, Вячаслаў Аляксеевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; кардыялогія ; 1950—2021)

    Нарадзіўся 03.11.1950, г. Бяроза, Брэсцкая вобласць. Урач-кардыяхірург. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1990). Галоўны пазаштатны сасудзісты хірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сардэчна-сасудзістай хірургіі; захворванні перыферычных сасудаў; хірургічная флебалогія.
    Месца працы, пасада: Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца (1974–1978, урач-хірург); Мінская абласная клінічная бальніца (1978–1979, урач-хірург аддзялення сасудзістай паталогіі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" (з 1979, малодшы, з 1991 – вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, з 1994 – загадчык лабараторыі хірургіі сасудаў, з 2007 – намеснік дырэктара па кардыяхірургічнай дапамозе, пазней галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хірургіі сасудаў).
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2004).
    Памёр 30.05.2021.

        Варыянтная форма
    Ânuška, Vâčaslaŭ Alâkseevіč (1950—2021)
    Yanushko, V. A. (1950—2021) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" (Мінск)
    Янушко, Вячеслав Алексеевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; кардиология ; 1950—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Доктарская дысертацыя "Диагностика и хирургическая тактика у больных ИБС с сочетанными поражениями артерий различных бассейнов" (1990).
    Янушко Вячеслав Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 726.
    Янушка Вячаслаў Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276.
    Янушко Вячеслав Алексеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 244.
    Сайт БЕЛТА. Некралог.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".