unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сукаватых, Таццяна Мікалаеўна (доктар медыцынскіх навук ; педыятрыя ; алергалогія ; 1932—2021)

    Нарадзілася 18.02.1932, г. Курск, Расія. Урач-педыятр-алерголаг. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976). Галоўны пазаштатны спецыяліст па дзіцячай алергалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994–1998), Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (1997–2003).
    Адукацыя: Курскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955).
    Навуковыя інтарэсы: алергалогія, імуналогія і пульманалогія дзіцячага ўзросту.
    Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых алерголагаў.
    Месца працы, пасада: Ленінградскі навукова-даследчы педыятрычны інстытут (1956–962); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1963–1998; кафедра педыятрыі № 2, асістэнт, дацэнт, у 1974–1996 – загадчык кафедры, з 1996 – прафесар); РНПЦ па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання (1998–1999, галоўны навуковы супрацоўнік); 4-я дзіцячая паліклініка г. Мінска (2000–2002, урач Астма-школы); медыцынскія цэнтры "Авіцэна", "Нардзін" (2003–2004, кансультант); Беларускі інстытут правазнаўства (2005–2011, прафесар кафедры псіхалогіі).
    Узнагароды: нагрудны знак "Отличник здравоохранения" (1976), Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982) і інш.
    Памерла 02.12.2021.

        Варыянтная форма
    Sukavatyh, Taccâna Mіkalaeŭna (1932—2021)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Суковатых, Татьяна Николаевна (доктор медицинских наук ; педиатрия ; аллергология ; 1932—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Распространенность, особенности течения и организация этапного лечения бронхиальной астмы у детей в Белорусской ССР : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.09 / Суковатых Татьяна Николаевна. — Москва, 1975.
    Сукаватых Таццяна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 258.
    Суковатых Татьяна Николаевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 276—277.
    Татьяна Николаевна Суковатых : (к 80-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2012. — № 3. — С. 74 : фот.
    Вклад профессора Т. Н. Суковатых в развитие детской аллергологической службы Республики Беларусь / Т. П. Дюбкова-Жерносек // Здравоохранение. — 2022. — № 9. — С. 60—64.
    Электронны каталог РНМБ.