unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гутараў, Іван Васільевіч (доктар філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1906—1967)

    Нарадзіўся 15.04.1906, в. Воўкаўка, Мсцілаўскі раён, Магілёўская вобласць. Літаратуразнавец, фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1949), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН БССР (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1928), Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі (аспірантура, 1939), Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага (дактарантура, 1947).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя беларускай і рускай літаратуры; беларускі фальклор; эстэтыка.
    Месца працы, пасада: Магілёўскі палітыка-асветны інстытут (1928–1938, загадчык кафедры літаратуры і мовы), Аддзяленне грамадскі навук АН БССР (1939–1941, вучоны сакратар), ЦК КП(б)Б (1947–1951, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва Упраўлення прапаганды і агітацыі), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1946–1954, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939–1941 і 1951–1960, загадчык кафедры рускай літаратуры), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1957–1967, загадчык сектара фальклору).
    Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга (1942), Леніна (1943), медаль "Партизану Отечественной войны" 1-й ступені (1943) і інш.
    Памёр 08.02.1967.

        Варыянтная форма
    Gutaraŭ, Ivan Vasil'evič (1906—1967)

        Гл. таксама
    Гуторов, Иван Васильевич (доктор филологических наук ; литературоведение ; 1906—1967) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Партизанская война в народном творчестве : диссертация ... доктора филологических наук / Гуторов Иван Васильевич. — Минск, 1948. — 3 т.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гутараў Іван Васілевіч // Беларуская савецкая нцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 96—97.
    Гутараў Іван Васілевіч / І. У. Саламевіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 391—392.
    Гутараў Іван Васілевіч / У. М. Конан // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 241.
    Гутараў Іван Васільевіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск, 1936. — С. 52.
    Гутараў Іван Васільевіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 74—75.
    Гутараў Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Минск, 1993. — Т. 2. — С. 74—75.
    Сайт "Вікіпедыя".