unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Недзьведзь, Міхаіл Канстанцінавіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; нар. 1941)

    Нарадзіўся 28.08.1941, г. Пінск, Брэсцкая вобласць. Урач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1989). Галоўны патолагаанатам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1974–1984).
    Адукацыя: Пінскае медыцынскае вучылішча (1959), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965; аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: марфалагічныя змяненні цэнтральнай нервовай сістэмы пры прыроджаных анамаліях і пароках развіцця; паталагічная анатомія прыённых і вірусных нейраінфекций, паразітарных хвароб і некаторых дэміелінізуючых захворванняў чалавека.
    Месца працы, пасада: Слаўгарадская раённая бальніца (Магілёўская вобласць; 1965–1966, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Нацыянальная лабараторыя здароўя (г. Бразавіль, Конга; 1984–1987, загадчык гістапаталагічнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1968–1984, кафедра паталагічнай анатоміі, асістэнт, з 1975 – дацэнт; і з 1987 – дацэнт, з 1989 – прафесар кафедры паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны). Інфарм. на 2023.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Nedz'vedz', Mіhaіl Kanstancіnavіč (нар. 1941)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Недзьведь, Михаил Константинович (доктор медицинских наук ; патологическая анатомия ; род. 1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Патологическая анатомия центральной нервной системы при хромосомных болезнях, обусловленных аберрациями аутосом : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.15 / Недзьведь Михаил Константинович. — Москва, 1978.
    Недзьведь Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 403.
    Недзьведзь Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 268.
    Недзьведь Михаил Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 215.
    Недзьведь Михаил Константинович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 111—112.
    Михаил Константинович Недзьведь : (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2012. — № 3. — С. 75 : ил.
    Сайт БДМУ. Персанальная старонка.