unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гуліцкая, Нэлі Іванаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; грамадскае здароўе ; 1935—2021)

    Нарадзілася 25.07.1935, г. Капыль, Мінская вобласць. Урач-акушэр-гінеколаг, спецыяліст у галіне грамадскага здароўя і аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1993).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы смяротнасці насельніцтва працаздольнага ўзросту, смяротнасці дзяцей да 5 гадоў; грамадскае здароўе і ахова здароўя.
    Месца працы, пасада: Антопальская раённая бальніца (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць; з 1959, загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення); Гродзенскі радзільны дом (з 1962, урач-акушэр-гінеколаг), адначасова Гродзенскае медыцынскае вучылішча (выкладчык); Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут (1964–1980, урач, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік венералагічнага аддзела); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1980–2007, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя).
    Памерла 27.10.2021.

        Варыянтная форма
    Gulickaâ, Nèlі Іvanaŭna (1935—2021)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Гулицкая, Нелли Ивановна (кандидат медицинских наук ; акушерство и гинекология ; общественное здоровье ; 1935—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Клинико-лабораторное изучение чувствительности гонококков к антибиотикам : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 760 / Н. И. Гулицкая. — Минск, 1971.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Некралог.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".