На главную |
---|
Справка
Гуліцкая, Нэлі Іванаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; грамадскае здароўе ; 1935—2021) |
Нарадзілася 25.07.1935, г. Капыль, Мінская вобласць. Урач-акушэр-гінеколаг, спецыяліст у галіне грамадскага здароўя і аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1993).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959).
Навуковыя інтарэсы: праблемы смяротнасці насельніцтва працаздольнага ўзросту, смяротнасці дзяцей да 5 гадоў; грамадскае здароўе і ахова здароўя.
Месца працы, пасада: Антопальская раённая бальніца (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць; з 1959, загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення); Гродзенскі радзільны дом (з 1962, урач-акушэр-гінеколаг), адначасова Гродзенскае медыцынскае вучылішча (выкладчык); Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут (1964–1980, урач, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік венералагічнага аддзела); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1980–2007, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя).
Памерла 27.10.2021.
Варыянтная форма
Gulickaâ, Nèlі Іvanaŭna (1935—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Клинико-лабораторное изучение чувствительности гонококков к антибиотикам : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 760 / Н. И. Гулицкая. — Минск, 1971.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Некралог.
БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |