unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Арцюшкевіч, Аляксандр Сяргеевіч (доктар медыцынскіх навук ; стаматалогія ; хірургія ; нар. 1947)

    Нарадзіўся 31.01.1947, пас. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Урач-стаматолаг-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996).
    Адукацыя: Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1982).
    Навуковыя інтарэсы: захворванні парадонта; траўматалогія сківічна-тваравай вобласці; лячэнне прыроджаных парокаў развіцця твару і сківіц; запаленчыя захворванні сківічна-тваравай вобласці; хірургічнае лячэнне захворванняў тканак перыядонту.
    Месца працы, пасада: Кіраўская раённая бальніца (Калужская вобласць; 1970–1971, урач-стаматолаг); Аршанскі льнокамбінат (1973–1975, урач-стаматолаг медыка-санітарнай часці); Рэспубліканская бальніца 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1976–1978, урач-стаматолаг); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1981, асістэнт, з 1991 – загадчык кафедры хірургічнай стаматалогіі, у 1992–1997 – хірургічнай і артапедычнай стаматалогіі, у 1998–2021 – сківічна-тваравай хірургіі, з 2021 – прафесар кафедры). Інфарм. на 2023.
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2007).

        Варыянтная форма
    Arcûškevіč, Alâksandr Sârgeevіč (нар. 1947)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Артюшкевич, Александр Сергеевич (доктор медицинских наук ; стоматология ; хирургия ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сравнительная оценка оперативных способов лечения переломов нижней челюсти с позиций кровообращения, функции, биомеханики : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.21 / Артюшкевич Александр Сергеевич. — Смоленск, 1995.
    Артюшкевич Александр Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 140—141.
    Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 337.
    Артюшкевич Александр Сергеевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 390—391.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
    Сайт "Медицинские новости".
    "eLIBRARY.RU".