На главную |
---|
Справка
Акерман, Уладзімір Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; 1890—1972) |
Нарадзіўся 17.05.1890 (05.05.1890 па ст. ст.), г. Растоў-на-Доне, Расія. Урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1939). Галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР (1946–1950). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Адукацыя: Сарбонскі ўніверсітэт (Парыж; медыцынскі факультэт, 1914).
Навуковыя інтарэсы: пытанні ваеннай псіхіятрыі; лячэнне шызафрэнічных псіхозаў.
Месца працы, пасада: Акруговая псіхіятрычная бальніца (г. Растоў-на-Доне; 1923–1926, галоўны ўрач); 1-я гарадская бальніца (Масква; 1927–1930, загадчык псіхіятрычнага аддзялення); Навукова-даследчы інстытут судовай псіхіятрыі (Масква; 1930–1931, старшы навуковы супрацоўнік); 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1931–1933, прыват-дацэнт кафедры псіхіятрыі); Іркуцкі медыцынскі інстытут (1933–1939, загадчык кафедры псіхіятрыі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1939–1941 і 1944–1950, загадчык кафедры псіхіятрыі); Іжэўскі медыцынскі інстытут (1941–1944, загадчык кафедры псіхіятрыі); Самаркандскі медыцынскі інстытут (1950–1954, загадчык кафедры псіхіятрыі); Мінская рэспубліканская і Магілёўская абласная псіхіятрычныя бальніцы (1954–1962, кансультант); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1963, загадчык кафедры псіхіятрыі).
Узнагароды: медалі, ганаровыя граматы і інш.
Памёр 29.01.1972, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Akerman, Uladzіmіr Іosіfavіč (1890—1972) |
Гл. таксама
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Медыка-псіхалагічны факультэт |
Аккерман, Владимир Иосифович (доктор медицинских наук ; психиатрия ; 1890—1972) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Аккерман Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 57.
Акерман Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 331.
Акерман Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 577.
Аккерман Владимир Иосифович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 231—232.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |