unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Астапенка, Вадзім Рыгоравіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; арганізацыя аховы здароўя ; 1924—1989)

    Нарадзіўся 17.08.1924, в. Шамава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1973). Галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР (1977–1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953; аспірантура, 1956).
    Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне таксічнага валляка, язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі; праблемы лячэння партальнай гіпертэнзіі, сарбцыйных метадаў дэтаксікацыі.
    Месца працы, пасада: Група савецкіх войскаў у Германіі (1945–1947); Пастаўская раённая бальніца (1953–1956, загадчык хірургічнага аддзялення, галоўны ўрач); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1956, асістэнт, з 1965 – дацэнт, у 1962–1968 – дэкан лячэбнага факультэта, у 1973–1975 – прафесар кафедры факультэцкай хірургіі; і 1978–1987 – загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1975–1978, загадчык кафедры хірургіі).
    Узнагароды: ордэны, медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
    Памёр 22.12.1989, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Astapenka, Vadzіm Rygoravіč (1924—1989)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Астапенко, Вадим Григорьевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; организация здравоохранения ; 1924—1989) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Клинико-морфологические особенности и компенсация нарушенных функций при хирургическом лечении токсического зоба : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 777 / Астапенко В. Г. — Минск, 1971.
    Астапенко Вадим Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 152.
    Астапенка Вадзім Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 44.
    Астапенко Вадим Григорьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 376—377.
    Астапенко Вадим Григорьевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 328—329.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя.