unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Тамашэвіч, Уладзімір Антонавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1899—1983)

    Нарадзіўся 22.02.1899, г. Мінск. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953), прафесар (1946). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова (аддзяленне "Адміністрацыйнае права", 1924), Інстытут чырвонай прафесуры (эканамічнае аддзяленне, 1937).
    Навуковыя інтарэсы: індустрыялізацыя народнай гаспадаркі Беларусі.
    Месца працы, пасада: Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (1918–1921, інструктар палітупраўлення Заходняга фронту), Арцёмаўскі гаркам КП(б)У (з 1924, заг. аддзела агітацыі і прапаганды), Адэскі акруговы камітэт КП(б)У (1926–1929, нам. заг. аддзела агітацыі і прапаганды), Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна (1929–1932, нам. рэктара па вучэбнай рабоце, заг. кафедры савецкай эканомікі), Гомельскі гаркам КП(б)Б (1933–1934, нам. начальніка аддзела прапаганды і агітацыі), Калінінскі абкам УКП(б) (з 1937, заг. аддзела прапаганды і агітацыі), Усесаюзны завочны фінансава-эканамічны інстытут (1938–1941, заг. кафедры палітэканоміі), Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1942–1944, дацэнт кафедры палітэканоміі), Мінскі абкам КП(б)Б (1944–1946, сакратар), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1944–1946, па сумяшчальнасці, заг. кафедры палітэканоміі), ЦК КП(б)Б (1949–1950, сакратар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1946–1974, дацэнт кафедры палітэканоміі, у 1948–1965 – заг. кафедры, 1946–1949 – рэктар).
    Памёр 06.10.1983.

        Варыянтная форма
    Tamašèvič, Uladzimir Antonavič (1899—1983)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Томашевич, Владимир Антонович (кандидат экономических наук ; 1899—1983) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Социалистическая индустриализация Белорусской ССР в период первой сталинской пятилетки : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / В. А. Томашевич. ― Москва, 1953.
    Анкета ученого (без анкеты).
    Тапмашэвіч Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 413.
    Тамашэвіч Уладзімір Антонавіч / Яўген Бараноўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 499.
    Томашевич Владимир Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 241.
    Уладзімір Антонавіч Тапмашэвіч // Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921―2001. ― Мінск, 2001. — С. 92—103.