unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кніга, Мікалай Паўлавіч (доктар медыцынскіх навук ; отарыналарынгалогія ; 1902—1972)

    Нарадзіўся 10.02.1902, с. Коўбча, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. аграгарадок, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць). Урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958). Галоўны отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1958–1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1929), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1934).
    Навуковыя інтарэсы: праблема склеромы.
    Месца працы, пасада: Аршанскі акруговы аддзел аховы здароўя (1929–1930); Мсціслаўская раённая бальніца (1930–1932, галоўны ўрач); 2-я Савецкая бальніца г. Мінска (1934–1936, галоўны ўрач); Полацкі акруговы аддзел аховы здароўя (1936–1938, загадчык); Мінскі абласны аддзел аховы здароўя (1944–1952, загадчык); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1938–1941 – ардынатар клінікі хвароб вуха, горла, носа; 1952–1972 – загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1948, 1961) і інш.
    Памёр 20.12.1972, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Kniga, Mikalaj Paŭlavič (1902—1972)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Книга, Николай Павлович (доктор медицинских наук ; оториноларингология ; 1902—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Стрептомицинотерапия склеромы : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Н. П. Книга. — Минск, 1954.
    Николай Павлович Книга : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1973. — № 2. — С. 87. (Дата нараджэня: 10.02.1902.)
    Кніга Мікалай Паўлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 38. (Дата нараджэння: 28.01 (10.02).1902.)
    Книга Николай Павлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 243—244. (Дата нараджэння: 10 (23).02.1902.)
    Книга Николай Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 93.
    Кніга Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 359.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.