На главную |
---|
Справка
Сліў, Леў Абрамавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; ядзерная і атамная фізіка ; 1911—1983) |
Нарадзіўся 14.01.1911, г. Віцебск. Фізік-тэарэтык, спецыяліст у галіне ядзернай і атамнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1936; 1941 аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: бэта-распад ядраў; унутраная канверсія гама-выпраменьвання; структура ядраў, асабліва калямагічных ядраў і ядраў з вялікай колькасцю нуклонаў; гіганцкія рэзанансы; ядры, выдаленыя ад лініі стабільнасці; уплыў кваркавай структуры нуклонаў на ўласцівасці ядраў.
Месца працы, пасада: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1936–1938, асістэнт кафедры агульнай фізікі; 1938–1941, аспірант); Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1945–1949, загадчык кафедры фізікі); Ленінградскі фізіка-тэхнічны інстытут ім. А.Ф. Іофе (1949–1971); Ленінградскі інстытут ядзернай фізікі Акадэміі навук СССР (1971–1983, загадчык сектара тэорыі атамнага ядра).
Узнагароды: медалі "За оборону Ленинграда", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.".
Варыянтная форма
Slіў, Leў Abramavіč (1911—1983) |
Гл. таксама
Слив, Лев Абрамович (доктор физико-математических наук ; ядерная и атомная физика ; 1911—1983) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Взаимодействие гамма-излучения с атомными электронами : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Л. А. Слив. — Ленинград, 1955.
Памяти Льва Абрамовича Слива / М. Я. Амусъя, И. М. Банд, В. Г. Горшков, В. Ефимову, В. И. Исаков, М. А. Листенгартен, Ю-И. Харитонов // Успехи физических наук. — 1984, май. — Т. 143, вып. 1. — С. 129—130.
Слив Лев Абрамович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 64.
Сайт "Атомная энергия 2.0".
Сайт Пецярбургскага інстытута ядзернай фізікі ім. Б. П. Канстанцінава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |