Справка
Нарадзіўся ў 1906, м. Янавічы, Віцебскі павет Віцебская губерня (цяпер г.п. Янавічы Віцебскі раён Віцебская вобласць). Ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944). Кандыдат эканамічных навук.
Адукацыя: Ленінградская кавалерыйская школ (1926); Ваенная акадэмія ім. М. В. Фрунзэ (1938).
Навуковыя інтарэсы: абарона прадукцыйных сіл у сістэме грамадзянскай абароны па досведзе капіталістычных краін.
Месца працы, пасада: Рабоча-сялянская Чырвоная армія (з 1923); 51-ы кавалерыйскі полк (1926–1930, камандзір узвода); войскі АДПУ (1931–1932, камандзір узвода 12-га каўпалка; 1932–1936, курсавы камандзір, камандзір-кіраўнік тактыкі 2-й школы пагранаховы і войскаў АДПУ-НКУС); войскі НКУС СССР (1939–1941, начальнік штаба па ахове чыгуначных збудаванняў); Упраўленне войскаў НКУС СССР па ахове чыгунак (1941–1944, намеснік начальніка); унутраныя войскі НКУС СССР (1944–1946); Галоўнае ўпраўленне ўнутраных войскаў НКУС СССР (1946–1949, намеснік начальніка); унутраныя войскі МДБ СССР у Германіі (1949–1953, начальнік); Ваенны інстытут МУС СССР (1953–1960, загадчык кафедры); Інстытут сусветнай эканомікі і міжнародных адносін АН СССР (пасля 1960).
Варыянтная форма
Sladkevіč, Majsej Іosіfavіč (1906—1980) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сладкевич Моисей Иосифович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 63—64.
Некоторые вопросы защиты производительных сил в системе гражданской обороны по опыту капиталистических стран / М. И. Сладкевич. — Москва, 1969.
Сайт "Википедия".
Сайт "Циклопедия".