unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Славін, Самуіл Венедыктавіч (доктар эканамічных навук ; 1901—1989)

    Нарадзіўся 1901, в. Ціхінічы, Рагачоўскі павет Магілёўская губерня (цяпер аг. Ціхінічы, Рагачоўскі раён Гомельская вобласць). Эканаміст, спецыяліст па эканоміцы савецкай Поўначы. Доктар эканамічных навук (1957), прафесар (1943).
    Адукацыя: Маскоўскі планавы інстытут (1931).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя асваення савецкай Поўначы, Паўночнага марскога шляху; размяшчэнне прадукцыйных сіл зоны Поўначы; праблемы выкарыстання прыродных рэсурсаў новых раёнаў; развіццё магістральнага транспарта ў сувязі з прамысловым засваеннем прыродных рэсурсаў савецкай Поўначы.
    Месца працы, пасада: Дзяржплан СССР (1925–1937; 1931–1934, намеснік старшыні Савета Поўначы); адначасова Камітэт па Поўначы ЦВК СССР (1933–1935); Галоўнае ўпраўленне Паўночнага марскога шляху (1938–1941, начальнік Бюро эканамічных даследаванняў); Арктычны навукова-даследчы інстытут (1941–1946, начальнік Маскоўскага філіяла); Акадэмія навук СССР (1946–1974, Савет прадукцыйных сіл СССР; адначасова 1950–1954, навуковы супрацоўнік Інстытута акіяналогіі; 1954–1956, загадчык сектара эканомікі Поўначы Інсітута эканомікі); Дзяржплан РСФСР (1974–1988, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканомікі Навукова-даследчага інстытута).

        Варыянтная форма
    Slavіn, Samuіl Venedyktavіč (1901—1989)

        Гл. таксама
    Славин, Самуил Венедиктович (доктор экономических наук ; 1901—1989) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Славин Самуил Венедиктович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 62—63.
    Проблемы развития магистрального транспорта в связи с промышленным освоением природных ресурсов советского Севера : автореферат диссертации ... доктора экономических наук / С. В. Славин. ― Москва, 1957.
    Сайт "Википедия".