unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бухаўцова, Анастасія Дзянісаўна (кандыдат біялагічных навук ; паразіталогія ; 1903—1972)

    Нарадзілася 28.04.1903 (15.04.1903 па ст. ст.), с. Абуховічы, Віцебскі павет, Віцебская губерня. Біёлаг, паразітолаг. Кандыдат біялагічных навук (1940), дацэнт (1946). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (прыродазнаўчае аддзяленне, 1925).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні эпідэміялогіі, патагенезу і прафілактыкі гельмінтозаў; заражанасць яйкамі гельмінтаў глеб г. Мінска і прыгарада; дзеянне ўльтрафіялетавых прамянёў на развіццё яек паразітычных чарвякоў; уплыў прамянёвай энергіі на жывы арганізм.
    Месца працы, пасада: Нікрапольская школа (в. Нікраполле, Віцебскі раён; 1919–1921, настаўнік); Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1925–1929, выкладчык біялогіі); Мінскі тэхнікум фізічнай культуры (1929–1934, выкладчык біялогіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1941 і 1944–1971; у 1955–1971 – загадчык кафедры біялогіі); Віцебскі гарадскі аддзел аховы здароўя (1944, намеснік загадчыка).
    Узнагароды: медалі.
    Памерла 09.11.1972, пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Buhaŭcova, Anastasіâ Dzânіsaŭna (1903—1972)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі
    Бухавцова, Анастасия Денисовна (кандидат биологических наук ; паразитология ; 1903—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние света на процессы развития млекопитающих в ранний постнатальный период : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / А. Д. Бухавцова. — Минск, 1961.
    Буховцова Анастасия Денисовна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 171—172.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.