unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Серман, Ілля Захаравіч (доктар філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1913—2010)

    Нарадзіўся 22.09.1913, г. Віцебск. Літаратуразнавец, спецыяліст па гісторыі рускай літаратуры. Доктар філалагічных навук (1969).
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1939).
    Навуковыя інтарэсы: руская літаратура 18–20 стст.; творчасць А. П. Сумарокава, К. М. Бацюшкова, А. С. Пушкіна, Ф. М. Дастаеўскага, М. С. Ляскова, М. В. Ламаносава, І. А. Крылова, М. Горкага, В. Э. Мандэльштама.
    Месца працы, пасада: Чырвоная Армія (1941–1942); Сярэдне-Азіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1943–1945, выкладчык); адначасова Ташкенскі педагагічны інстытут (1943–1945, выкладчык); выдавецтва Ленінградскага абкама КПСС "Ленітыздат" (1945–1949, рэдактар); Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. І. Герцэна (1948–1949, выкладчык); у зняволенні (1949–1956); Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) (1956–1976, аддзел новай рускай літаратуры, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік); Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме (1976–1982, кафедра рускай і славянскай філалогіі, прафесар, з 1982 ганаровы прафесар).
    У 1949 г. арыштаваны аб абвінавачанні ў антысавецкай прапагандзе. Знахоздіўся ў лагеры ў Магаданскай вобласці. Амніставаны ў 1954 г. Рэабілітаваны ў 1961 г.
    Узнагароды: медаль "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.".
    Памёр 09.10.2010.

        Варыянтная форма
    Serman, Іllâ Zaharavіč (1913—2010)
    Serman, Іllâ Zelіkavіč (1913—2010)
    Серман, Ілля Зелікавіч (доктар філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1913—2010)

        Гл. таксама
    Серман, Илья Захарович (доктор филологических наук ; литературоведение ; 1913—2010) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Русская поэзия XVIII века : (от Ломоносова до Державина) : автореферат дисссертации ... доктора филологических наук : 640 / И. З. Серман. ― Ленинград, 1969.
    Серман Илья Захарович (Зеликович) // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 45.
    Інтэрнэт-партал Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскага Дома) Расійскай акадэміі навук.
    Сайт "Википедия".