unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сасноўскі, Аляксандр Цімафеевіч (доктар медыцынскіх навук ; дэрматавенералогія ; 1923—1996)

    Нарадзіўся 22.10.1923, в. Каралёў Стан, Мінскі раён, Мінская вобласць. Урач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
    Навуковыя інтарэсы: прамянёвыя дэрматыты і іх лячэнне; ізаферментныя спектры лактат- і малатдэгідрагеназы пры ачаговай і сістэмнай склерадэрміі, псарыязе, эрытэматозе; пытанні тэрапіі герпесу; пытанні дыягностыкі патаміміі.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951–1955 – клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб, і 1968–1996; асістэнт, з 1970 – дацэнт, у 1971–1986 – загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб, з 1986 – прафесар кафедры); Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут (1955–1968; старшы навуковы супрацоўнік, з 1963 – загадчык аддзела венералогіі).
    Узнагароды: ордэны, медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, значок "Отличник здравоохранения" і інш.
    Памёр 21.11.1996, пахаваны на радзіме.

        Варыянтная форма
    Sasnoŭskі, Alâksandr Cіmafeevіč (1923—1996)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт
    Сосновский, Александр Тимофеевич (доктор медицинских наук ; дерматовенерология ; 1923—1996) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лучевые дерматиты и их лечение : (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 760 / А. Т. Сосновский. — Минск, 1970.
    Сосновский Александр Тимофеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 43.
    Сасноўскі Аляксандр Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 491.
    Сосновский Александр Тимофеевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 166—168.
    Сосновский Александр Тимофеевич : (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. — 1993. — № 11. — С. 79.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.