unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Адарчанка, Анатоль Арсеньевіч (доктар медыцынскіх навук ; мікрабіялогія ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 20.09.1949, гар. пас. Старобін, Салігорскі раён, Мінская вобласць. Мікрабіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1994).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972; аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: заканамернасці этыялогіі, эвалюцыі, экалогіі, папуляцыйнай зменлівасці ўзбуджальнікаў унутрыбальнічных інфекцый у хірургічных і апёкавых стацыянарах і іх устойлівасці да антыбіётыкаў і антысептыкаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1975, асістэнт кафедры мікрабіялогіі, у 1977–1992 – старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 1992 – галоўны навуковы супрацоўнік, з 1994 – кіраўнік лабараторыі ўнутрыбальнічных інфекцый).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), значок "Отличник здравоохранения" і інш.

        Варыянтная форма
    Adarčanka, Anatol' Arsen'evіč (нар. 1949)
    Adartschenko, A. A. (нар. 1949) (нямецкая мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт
    Адарченко, Анатолий Арсеньевич (доктор медицинских наук ; микробиология ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Популяционная изменчивость условно-патогенных микроорганизмов – возбудителей внутрибольничных инфекций и ее прикладное значение : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 03.00.07 / Адарченко Анатолий Арсеньевич. — Киев, 1990.
    Адарченко Анатолий Арсентьевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 123—124.
    Анатолий Арсеньевич Адарченко : (к 60-летию со дня рождения) / Г. А. Скороход // Медицинский журнал. — 2009. — № 3. — С. 158.
    Адарчанка Анатоль Арсеньевіч // Памяць : Салігорскі раён. — Мінск, 2004. — С. 491.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".