unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Данусевіч, Іван Канстанцінавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; фармакалогія ; 1932—2013)

    Нарадзіўся 11.09.1932, в. Капцэвічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць. Фармаколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1963), дацэнт (1968).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959).
    Навуковыя інтарэсы: антыгістамінныя ўласцівасці вытворных карбаліну; фармакатэрапія ў хірургіі; фармакатэрапія і прафілактыка болю.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1974; асістэнт, з 1967 – дацэнт кафедры фармакалогіі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1974–1993; у 1974–1987 – загадчык кафедры фармакалогіі і фармакагнозіі, адначасова з 1982 – дэкан санітарна-гігіенічнага і фармацэўтычнага факультэта, у 1987–1992 – загадчык курса фармакалогіі і фармакагнозіі, у 1990–1992 – в. а. загадчыка кафедры тэхналогіі лекаў, з 1992 – загадчык курса фармака- і фітатэрапіі); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994–1998 – Галоўнае ўпраўленне па фармацыі, медыцынскай тэхніцы і рэгламентацыі, галоўны спецыяліст аддзела фармацыі, у 1998–2004 – Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, галоўны спецыяліст упраўлення лекавых сродкаў).
    Узнагароды: падзякі Міністра аховы здароўя СССР, БССР.
    Памёр 08.04.2013.

        Варыянтная форма
    Danusevič, Іvan Kanstancіnavіč (1932—2013)

        Гл. таксама
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства аховы здароўя
    Данусевич, Иван Константинович (кандидат медицинских наук ; фармакология ; 1932—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Антигистаминные свойства производных карболина : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / И. К. Данусевич. — Минск, 1963.
    Данусевич Иван Константинович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 342—344.
    Сайт часопіса "Здравоохранение". Памяці Івана Канстанцінавіча Данусевіча.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.