На главную |
---|
Справка
Дарохіна, Раіса Іванаўна (кандыдат біялагічных навук ; фізіялогія ; нар. 1947) |
Нарадзілася 01.05.1947. Біёлаг, спецыяліст у галіне фізіялогіі чалавека. Кандыдат біялагічных навук (1986).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (біёлага-хімічны факультэт, 1970).
Навуковыя інтарэсы: развіццё і будова вегетатыўнай нервовай сістэмы ў постнатальным антагенезе; морфафункцыянальныя сістэмы адаптацыі клетак розных органаў і сістэм, іх нейрагумаральнай рэгуляцыі пры старэнні і дзеянні розных фактараў; вывучэнне дзеяння розных відаў іанізуючых выпраменьванняў у эмбрыягенезе жывёл.
Месца працы, пасада: сярэдняя школа г. Мінска (1970–1977, настаўнік), адначасова Інстытут фізіялогіі (1974–1977, малодшы навуковы супрацоўнік); Інстытут радыебіялогіі (1978–1999, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі марфалогіі, пазней марфалогіі і цытагенетыкі, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2000–2014, асістэнт кафедры нармальнай фізіялогіі).
Варыянтная форма
Darohina, Raіsa Іvanaŭna (нар. 1947) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Дорохина, Раиса Ивановна (кандидат биологических наук ; физиология ; род. 1947) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Динамика морфо-гистохимических изменений нервного аппарата поджелудочной железы в постнатальном онтогенезе и в условиях гипо- и гиперкинезии при старении : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.11 : защищена 00.00.1986 : утверждена 01.07.1987 / Дорохина Раиса Ивановна. ― Москва, 1986.
Дорохина Раиса Ивановна // Очерки истории кафедры нормальной физиологии Белорусского государственного медицинского университета / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, А. А. Семенович. — Минск, 2002. — С. 100.
Дорохина Раиса Ивановна // Очерки истории кафедры нормальной физиологии Белорусского государственного медицинского университета к 100-летнему юбилею / [А. И. Кубарко и др.]. — Минск, 2022. — С. 122—123.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |