unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мінін, Георгій Андрэевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; 1907—1987)

    Нарадзіўся 20.04.1907 (07.04.1907 па ст. ст.), с. Нова-Рынкі, Халмагорскі павет, Архангельская губерня. Патолагаанатам. Кандыдат медыцынскіх навук (1948), дацэнт (1948). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1930), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1939).
    Навуковыя інтарэсы: паталагічная анатомія хвароб нованароджаных, мёртванароджаных; паталагічныя змяненні пры родавой траўме; праблема склеромы; патамарфалагічныя змяненні ў жывёл пры перадазіраванні вітаміна D2.
    Месца працы, пасада: Баймакская, Аргаянская бальніцы (Башкірыя; 1930, ардынатар); стралковы полк (1930–1931, урач); Чэлябінскі трактарны завод (1931–1932, загадчык паліклінікі, ардынатар бальніцы); кавалерыйскі полк (1932–1937, урач); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1940–1941 і 1945–1949 – асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі, у 1949–1954 – загадчык кафедры, у 1954–1966 – дацэнт, у 1966–1970 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела навуковай медыцынскай і медыка-тэхнічнай інфармацыі).
    Узнагароды: медалі.
    Памёр 20.12.1987, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Minin, Georgij Andrèevіč (1907—1987)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Минин, Георгий Андреевич (кандидат медицинских наук ; патологическая анатомия ; 1907—1987) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Кандидатская диссертация "Патоморфологические изменения в легких при пневмониях у новорожденных детей" (1947).
    Минин Георгий Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 103—104.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Адзіны каталог Цэнтральнай навуковай медыцынскай бібліятэкі, Масква.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.