![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Раманоўскі, Іосіф Вітольдавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; біяарганічная хімія ; нар. 1941) |
Нарадзіўся 25.04.1941, г. Вілейка, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне біяарганічнай хіміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1970), прафесар (2000).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964; аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: тыолдысульфидны абмен у пухліне і тканках жывёл-пухлінаносьбітах у працэсе росту пухлін і пры іх хіміятэрапіі іанолам; працэсы перакіснага акіслення ліпідаў і сістэмы антыаксідантнай засцярогі пры апёкавай траўме і ў працэсе фарміравання эксперыментальнага гіпатэрыёзу; распрацоўка метадаў карэкцыі эксперыментальнага гіпатэрыёзу і сістэм антыаксідантнай засцярогі з выкарыстаннем камбінацыі леватыраксіна з селензмяшчальнымі арганічнымі злучэннямі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1967, асістэнт кафедры арганічнай і фізкалоіднай хіміі, з 1974 – дацэнт, з 1981 – загадчык курса біяарганічнай хіміі, адначасова ў 1985–2007 – дэкан медыка-прафілактычнага факультэта, у 2001–2005 – загадчык кафедры біяарганічнай хіміі, з 2006 – прафесар). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (1994), ордэн Францыска Скарыны (2008), нагрудныя знакі "Отличник здравоохранения", "Отличник санитарной обороны СССР" і інш.
Варыянтная форма
Romanoŭski, Іosіf Vіtol'davіč (нар. 1941) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Взаимоотношение сульфгидрильных, дисульфидных групп и белка в опухоли и тканях животного–опухоленосителя в процессе развития асцитной опухоли Эрлиха и при химиотерапии : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 03.093 / И. В. Романовский. — Минск, 1970.
Романовский Иосиф Витольдович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 223.
Иосиф Витольдович Романовский : (к 80-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2021. — № 3. — С. 157—158 : фот.
Иосиф Витольдович Романовский : (к 75-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2016. — № 2. — С. 160.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |