unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сітэрман, Лазар Якаўлевіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1894—1941)

    Нарадзіўся 00.10.1894, г. Мазыр, Мінская губерня (сучас. Гомельская вобласць). Урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1933). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
    Адукацыя: Імператарскі Юр'еўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1916).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сардэчна-сасудзістай паталогіі; этыялогія, патагенез, клініка і тэрапія расстройстваў рытму сэрца; інфаркт міякарда.
    Месца працы, пасада: Мінскі медыка-санітарны аддзел (1920–1921, загадчык); Цэнтральная рабочая паліклініка (Мінск; 1921–1922, загадчык); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1922–1930, асістэнт клінікі ўнутраных хвароб медыцынскага факультэта); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1941; у 1930–1934 – дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, у 1934–1941 – дырэктар 3-й тэрапеўтычнай клінікі), адначасова Народны камісарыят аховы здароўя БССР (1934–1941, кансультант лячэбнага ўпраўлення).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1939).
    Памёр 00.10.1941 у Мінскім гета.

        Варыянтная форма
    Sіtèrman, Lazar Âkaŭlevіč (1894—1941)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Ситерман, Лазарь Яковлевич (доктор медицинских наук ; внутренние болезни ; 1894—1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Расстройства ритма сердца : этиогенез, клиника и терапия / Л. Я. Ситерман. — Минск, 1935.
    Сітэрман Лазар Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 425.
    Ситерман Лазарь Яковлевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 50—51.
    Ситерман Лазарь Яковлевич // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 56.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.