unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Захарэўскі, Аляксандр Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук ; фармакалогія ; 1929—2012 )

    Нарадзіўся 08.04.1929, в. Колкі, Капаткевіцкі раён, Мазырская акруга (сучас. аграгарадок, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). Фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1983).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955).
    Навуковыя інтарэсы: уплыў вытворных індолу на нервовую сістэму; праблемы аднаўлення жыццяздольнасці арганізма ва ўмовах фібрыляцыі сэрца, фармакалагічнай прафілактыкі і лячэння гіпаксічных станаў; антыаксідантная засцярога арганізма.
    20 аўтарскіх пасведчанняў, 5 патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Ваўкавыская раённая бальніца (1955–1956, інфекцыяніст); Ваўкавыскі ваенны шпіталь (1956–1958, загадчык фізіятэрапеўтычнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1961, асістэнт кафедры фармакалогіі, у 1962–1970 – старшы навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, кіраўнік лабараторыі фізіялогіі і эксперыментальнай паталогіі, у 1970–1983 – загадчык ЦНДЛ, у 1983–1995 – загадчык кафедры фармакалогіі, з 1995 – прафесар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000), медаль "За працоўную доблесць", Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1983) і інш.
    Памёр 23.04.2012.

        Варыянтная форма
    Zaharèŭskі, Alâksandr Scâpanavіč (1929—2012)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Захаревский, Александр Степанович (доктор медицинских наук ; фармакология ; 1929—2012 ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Изыскание противогипоксических средств среди производных п-хлорфеноксиуксусной кислоты и других классов химических соединений : (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.25 / Захаревский Александр Степанович. — Рязань, 1975.
    Захарэўскі Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 12.
    Из истории становления ЦНИЛ / А. А. Артишевский, Е. В. Юшкевич, Л. А. Мелентович // Медицинский журнал. — 2021. — № 3. — С. 147—149 : фот.
    Захаревский Александр Степанович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 46—48.
    Сайт БДМУ.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.