unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Міклевіч, Арнольд Вацлававіч (кандыдат медыцынскіх навук ; фармакалогія ; нар. 1931 )

    Нарадзіўся 22.04.1931, в. Міцкевічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (сучас. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Фармаколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1964), дацэнт (1976).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; аспірантура, 1961).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка гіпатэнзіўных сродкаў працяглага дзеяння; фармакалагічныя ўласцівасці некаторых вытворных індолу; фармакалагічныя ўласцівасці камфары, якая атрымана з жывіцы хвойных дрэў; пытанні ўзаемадзеяння лекавых сродкаў.
    Месца працы, пасада: Альгомельскі сельскі ўрачэбны ўчастак (Давыд-Гарадоцкі раён, Брэсцкая вобласць; 1955–1958, загадчык); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1961–2007; выкладчык кафедры фармакалогіі, у 1980–1982 – намеснік дэкана стаматалагічнага факультэта, у 1982–1983 – в. а. загадчыка кафедры фармакалогіі, з 1983 – дацэнт, у 1984–2007 – намеснік загадчыка кафедры па вучэбна-метадычнай рабоце).

        Варыянтная форма
    Miklevič, Arnol'd Vaclavavіč (нар. 1931)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Миклевич, Арнольд Вацлавович (кандидат медицинских наук ; фармакология ; род. 1931 ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фармакологические свойства некоторых производных индола : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / А. В. Миклевич. — Минск, 1964.
    Миклевич Арнольд Вацлавович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 46.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".