На главную |
---|
Справка
Чарны, Ісаак Абрамовіч (доктар тэхнічных навук ; механіка нафты і газу ; 1909—1967) |
Нарадзіўся 06.09.1909, г. Гомель. Вучоны ў галіне нафтагазавай гідрамеханікі і гідрадынамікі. Доктар тэхнічных навук (1939), прафесар (1941).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1931, фізіка-матэматычны факультэт, у ходзе навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя неўсталяванага руху вязкай вадкасці па трубах; падземная гідраўліка; шматфазнае безнапорнае фільтраванне; тэарэтычныя асновы распрацоўкі радовішчаў нафты і газу; праблемы падземнага захоўвання газу.
Месца працы, пасада: Маскоўскі нафтавы інстытут (з 1930, кафедра прамысловай і нафтазаводскай механікі, з 1941 прафесар, з 1943 загадчык кафедры тэарэтычнай механікі і гідраўлікі, з 1946 загадчык кафедры агульнай і падземнай гідрамеханікі); адначасова Інстытут механікі АН СССР (1934–1964, з 1955 г. старшы навуковы супрацоўнік); адначасова Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954–1960, механіка-механічны факультэт, старшы навуковы супрацоўнік, прафесар).
Узнагароды: Сталінская прэмія другой ступені (1949); ордэн "Трудового Красного Знамени" (1953).
Памёр 01.08.1967.
Варыянтная форма
Čarny, Іsaak Abramovіč (1909—1967) |
Гл. таксама
Чарный, Исаак Абрамович (доктор технических наук ; механика нефти и газа ; 1909—1967) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Подземная гидромеханика / И. А. Чарный. ― Ленинград ; Москва, 1948.
Чарный Исаак Абрамович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1997. — Т. 3. — С. 328.
Сайт Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу ім. І. М. Губкіна.
Сайт "Википедия".
Сайт праекта "Улицы Гомеля".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |