![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Беспальчук, Павел Іванавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; нар. 1955) |
Нарадзіўся 19.03.1955, г. Чарнігаўка, Прыморскі край, Расія. Урач-траўматолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1985), дацэнт (1993).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978; клінічная ардынатура, 1985).
Навуковыя інтарэсы: лячэнне пашкоджанняў разгінальнага апарата пальцаў кісці, сухажылляў згінальнікаў, энхандром кісці, пераломаў і вывіхаў касцей, прыроджанай паталогіі кісці; пытанні генетычнай схільнасці пацыентаў з хваробай Дзюпюітрэна; лячэнне статычных захворванняў ступні.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1978 – малодшы навуковы супрацоўнік праблемнай групы цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, у 1983–1985 – клінічны ардынатар кафедры траўматалогіі і артапедыі; і з 1987, асістэнт, з 1991 – дацэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, адначасова ў 1991–1994 – дэкан лячэбнага факультэта, у 1994–2005 – загадчык кафедры, у 1997–2009 – рэктар); 6-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1985–1987, урач артапеда-траўматалагічнага аддзялення). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: ордэн Пашаны (2002), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудныя знакі "Выдатнік аховы здароўя" (2001), "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2005) і інш.
Варыянтная форма
Bespal'čuk, Pavel Ivanavič (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Лечение изолированных повреждений разгибательного аппарата пальцев кисти : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.22 / Беспальчук Павел Иванович. — Минск, 1985.
Беспальчук Павел Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 18.
Беспальчук Павел Иванович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 40.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
"Google Scholar".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |