unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Максімаў, Леў Георгіевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1929—1999)

    Нарадзіўся 10.10.1929, г. Тула, Расія. Дзяржаўны дзеяч, юрыст (дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа). Кандыдат гістарычных навук (1970). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5–7-га скліканняў, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963–1967).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны юрыдычны інстытут (1952).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя камсамола; гісторыя і арганізацыя прафтэхадукацыі; выхаванне моладзі.
    Месца працы, пасада: Мінскі абласны камітэт ЛКСМБ (з 1952, інструктар, намеснік загадчыка аддзела), Мінскі гарадскі камітэт ЛКСМБ (сакратар, другі, першы сакратар), ЦК УЛКСМ (намеснік загадчыка аддзела камсамольскіх органаў па саюзных рэспубліках), ЦК ЛКСМБ (1959–1964, першы сакратар), Генеральная пракуратура БССР (1964–1967, намеснік пракурора, пракурор БССР), Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па друку (1967–1970, начальнік Упраўлення кніжнага гандлю), Дзяржаўны камітэт БССР па прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (1970–1980, старшыня), Упраўленне справамі Савета Міністраў БССР (1980–1991, кіраўнік справамі), АН Беларусі (1991–1994), Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання (1994–1999, загадчык кафедры правазнаўства).
    Узнагароды: ордэны "Знак Почета", Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
    Памёр 21.10.1999, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Maksimaŭ, Leŭ Georgievič (1929—1999)

        Гл. таксама
    Максімавы (дынастыя / сям'я)
    Максимов, Лев Георгиевич (кандидат исторических наук ; 1929—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Развитие инициативы и самодеятельности в работе ЛКСМ Белоруссии в период между XX и XXII съездами КПСС (1956—1961 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Л. Г. Максимов. — Минск, 1970.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Максімаў Леў Георгіевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 554.
    Максимов Лев Георгиевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 394.
    Сайт Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
    Сайт "Профтехобразование Беларуси в событиях и людях".