![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Вятохін, Іван Андрэевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія ; 1884—1959) |
Нарадзіўся 03.09.1884 (22.08.1884 па ст. ст.), с. Жырнае, Камышынскі павет, Саратаўская губерня (сучас. г. Жырноўск, Валгаградская вобласць), Расія. Фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1926). Член-карэспандэнт АН БССР (1947). Удзельнік падпольнага і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Імператарскі Казанскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1911).
Навуковыя інтарэсы: пытанні інервацыі сасудзістай сістэмы; фізіялогія кровазвароту і абмену рэчываў; "перыферычнае сэрца".
Месца працы, пасада: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1911–1925); Пермскі ўніверсітэт, Пермскі медыцынскі інстытут (1926–1935, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1936–1941 і 1943–1951 – загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі), адначасова Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР (1937–1941, дырэктар).
Узнагароды: медалі, у т. л. баявая.
Памёр 27.03.1959, пахаваны ў Мінску.
Варыянтная форма
Vâtohіn, Іvan Andrèevіč (1884—1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ветохин Иван Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 645. (Дата нараджэння: 04.10.1884.)
Вятохін Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 403. (Дата нараджэння: 04.10.1884.)
Ветохин Иван Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 28—29.
Ветохин Иван Андреевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 348—349. (Дата нараджэння: 04.09.1884.)
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |