На главную |
---|
Справка
Федарук, Аляксей Михайлавіч (доктар медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка ; нар. 1957) |
Нарадзіўся 25.12.1957, г. Брэст. Урач прамянёвай, ультрагукавай дыягностыкі. Доктар медыцынскіх навук (2007), дацэнт (2006).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1983; аспірантура, 1990).
Навуковыя інтарэсы: біяпанкрэатычная паталогія; ультрагукавая дыягностыка; інтэрвенцыйная радыялогія.
Месца працы, пасада: Завод "Ударнік" (Мінск; 1984–1986, цэхавы тэрапеўт); 28 кансультатыўна-дыягнастычная паліклініка г. Мінска (1986–1988, урач-гастраэнтэролаг); Мінскі гарадскі дыягнастычны цэнтр (1988–2007, кансультант-гастраэнтэролаг, урач ультрагукавай дыягностыкі, спецыяліст па малаінвазіўных умяшаннях); РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак (з 2008, загадчык аддзела гепаталогіі і малаінвазіўнай хірургіі); Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (з 2018, загадчык аддзела гепаталогіі і малаінвазіўнай хірургіі), адначасова Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1998, асістэнт кафедры прамянёвай дыягностыкі, з 1999 – дыягнастычных тэхналогій, з 2003 – дацэнт, у 2004–2007 – дацэнт кафедры функцыянальнай дыягностыкі, з 2008 – прафесар, з 2009 – прафесар кафедры кардыяхірургіі з курсам транпланталогіі, пазней кафедры транспланталогіі). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь".
Варыянтная форма
Fedaruk, Alâksej Mіhajlavіč (нар. 1957) |
Гл. таксама
Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі |
Федорук, Алексей Михайлович (доктор медицинских наук ; лучевая диагностика ; род. 1957) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Патогенез, диагностика и совершенствование комплексного лечения острого панкреатита : (экпериментально-клиническое исследование) : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.27 ; 14.00.19 : защищена 14.02.2007 : утверждена 30.05.2007 / Федорук Алексей Михайлович. — Минск, 2006.
Федорук Алексей Михайлович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 158—159.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |