unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Астроўскі, Юрый Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; кардыялогія ; хірургія ; нар. 1952)

    Нарадзіўся 06.01.1952, в. Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-кардыяхірург. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2000). Акадэмік НАН Беларусі (2014). Галоўны спецыяліст па кардыяхірургіі (з 1997), галоўны пазаштатны кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2013).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).
    Навуковыя інтарэсы: вострая сардэчная недастатковасць пры аперацыях на адкрытым сэрцы; хірургічная карэкцыя паталогіі клапаннага апарату сэрца; хірургічнае лячэнне ішэмічнай хваробы сэрца, расслойваючых анеўрызм груднога аддзела аорты, тэрмінальнай сардэчнай недастатковасці.
    Месца працы, пасада: Мінская абласная клінічная бальніца (1974–1976, урач-хірург); 4-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1978–1994; урач-кардыяхірург, з 1980 – загадчык 2 кардыяхірургічнага аддзялення); РНПЦ "Кардыялогія" (з 1994; у 1994–1997 і з 2004 – загадчык лабараторыі хірургіі сэрца, у 1997–2001 – кіраўнік аддзела сардэчна-сасудзістай хірургіі, у 2001–2004 – намеснік дырэктара па хірургічнай дапамозе, пазней па інавацыйным развіцці і высокіх тэхналогіях), адначасова Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1999, кіраўнік курса сардэчна-сасудзістай хірургіі, з 2008 – загадчык кафедры кардыяхірургіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" (2009), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) і інш.

        Варыянтная форма
    Astroŭskі, Ûryj Pâtrovіč (нар. 1952)
    Ostrovsky, Yu. P. (нар. 1952) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" (Мінск)
    Островский, Юрий Петрович (доктор медицинских наук ; кардиология ; хирургия ; род. 1952) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Разработка и клиническое применения протезов клапанов "Планикс" в хирургии пороков сердца : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.06 ; 14.00.44 / Островский Юрий Петрович. — Минск, 1996.
    Астроўскі Юрый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 338.
    Островский Юрий Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 156—158.
    Сайт РНПЦ "Кардыялогія".
    Сайт БелМАПА.
    "eLIBRARY.RU".