![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Філонаў, Валерый Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; гігіена ; арганізацыя аховы здароўя ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 07.11.1949, в. Кіявец, Крупскі раён, Мінская вобласць. Урач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997). Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Санітарыя", 1973).
Навуковыя інтарэсы: гігіенічная характарыстыка вокісу азоту як забруджвальніка атмасфернага паветра.
Месца працы, пасада: Лепельская раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя (з 1973); Цэнтральная санэпідстанцыя г. Мінска (з 1977, загадчык санітарна-гігіенічнага аддзела, галоўны ўрач); Рэспубліканская санэпідстанцыя (з 1986, галоўны ўрач); Міністэрства аховы здароўя СССР. Трэцяе галоўнае ўпраўленне (з 1987, намеснік начальніка); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 1989, намеснік міністра); НДІ гігіены і санітарыі (2002, загадчык аддзела экалогіі чалавека і гігіены навакольнага асяроддзя); Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (з 2002, галоўны ўрач); РНПЦ гігіены (2008–2012, дырэктар); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1985–1996, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя, кафедра гігіены працы; у 2005–2008, прафесар кафедры агульнай гігіены, з 2016 – прафесар кафедры гігіены працы).
Узнагароды: ганаровыя граматы і інш.
Варыянтная форма
Fіlonaŭ, Valeryj Pâtrovіč (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Гигиенические основы регламентирования многокомпонентных композиций в атмосферном воздухе и оценка их влияния на здоровье населения в районах крупных промышленных комплексов : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.07 / Филонов Валерий Петрович. — Минск, 1995.
Филонов Валерий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 373.
Філонаў Валерый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 398.
Валерий Петрович Филонов : (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2019. — № 1. — С. 75.
Сайт БДМУ.
Сайт РНПЦ гігіены.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |