unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цімашэнка, Павел Андрэевіч (доктар медыцынскіх навук ; отарыналарынгалогія ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 01.01.1940, в. Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Галоўны пазаштатны отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 1992).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963).
    Навуковыя інтарэсы: шматбаковае даследаванне праблемы глухаватасці (дыягностыка, кансерватыўнае і аператыўнае лячэнне, экспертыза, прафілактыка, рэабілітацыя).
    Больш за 30 вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў.
    Месца працы, пасада: Парыцкая гарпасялковая бальніца (Светлагорскі раён, Гомельская вобласць; 1963–1967, рэнтгенолаг, з 1965 – отарыналарынголаг, у 1967 – галоўны ўрач); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967–1969, клінічны ардынатар); Віцебская абласная клінічная бальніца (1969–1970, отарыналарынголаг); Беларускі навукова-даследчы инстытут экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (1970–1975, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік лор-аддзела); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1975–1989, асістэнт, з 1980 – дацэнт кафедры отарыналарынгалогіі); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1989; у 1989–2005 – загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа).

        Варыянтная форма
    Cіmašènka, Pavel Andrèevіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Тимошенко, Павел Андреевич (доктор медицинских наук ; оториноларингология ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургические методы реабилитации при патологии среднего уха : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.04 / Тимошенко Павел Андреевич. — Ленинград, 1991.
    Цімашэнка Павел Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 114.
    Тимошенко Павел Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 247—248.
    Тимошенко Павел Андреевич : (к 65-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. — 2005. — № 2. — С. 127.
    Тимошенко Павел Андреевич : (к 75-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2015. — № 1. — С. 159.
    Сайт Беларускага таварыства отарыналарынголагаў.