unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кухарчык, Пётр Дзмітрыевіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; радыёфізіка ; 1945—2014)

    Нарадзіўся 22.03.1945, в. Арда, Клецкі раён, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне оптаэлектронікі і радыёфізікі. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1977). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1972).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне і распрацоўка галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоным, ЗВЧ- і аптычным дыяпазонах электрамагнітных хваль.
    42 аўтарскія пасведчанні і патэнты.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972–2000; малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута фізічных праблем, у 1990–1996 – прарэктар, першы прарэктар, у 1989–2000 – загадчык кафедры радыёфізікі); Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, намеснік міністра); Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001–2003, рэктар); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (2003–2014, рэктар).
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2011), ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
    Памёр 02.03.2014.

        Варыянтная форма
    Kuharčyk, Pëtr Dzmіtryevіč (1945—2014)

        Гл. таксама
    Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск). Рэктар
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Рэктар
    Кухарчик, Петр Дмитриевич (доктор технических наук ; кандидат физико-математических наук ; радиофизика ; 1945—2014) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование и разработка интерференционно-голографических методов визуализации микроволновых полей : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.04.03 / Кухарчик Петр Дмитриевич. — Минск, 1977.
    Кухарчик Петр Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 384.
    Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 63.
    Кухарчик Петр Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 423—424.
    Петр Дмитриевич Кухарчик : [некролог] // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — 2014. — № 2. ― С. 129―130 : фот.
    Петр Дмитриевич Кухарчик : (22.03.1945 – 02.03.2014) // Журнал Белорусского государственного университета. Физика. — 2020. — № 2. — С. 95—97 : фот.