unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дашкевіч, Галіна Мікалаеўна (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; мастацкая літаратура ; нар. 1948)

    Нарадзілася 02.01.1948 (у сапраўднасці 20.11.1947), г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Літаратуразнавец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1997).
    Адукацыя: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1967), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (аспірантура, 1986).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры.
    Месца працы, пасада: Дзіцячы сад № 2 г. Мазыра (1967–1970, выхавацель), СШ № 6 г. Мазыра (1970–1978, настаўнік), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (1978–2015, дацэнт кафедры беларускай літаратуры).
    Пазапрафесійная дзейнасць: актрыса самадзейнага тэатра (Мазырскі народны тэатр, 1960-я – 1980-я).

        Варыянтная форма
    Daškevič, Galina Mіkalaeŭna (нар. 1948)
    Klimovič, Galina Mіkalaeŭna (нар. 1948) (дзявочае прозвішча)
    Клімовіч, Галіна Мікалаеўна (нар. 1948) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна. Філалагічны факультэт
    Дашкевич, Галина Николаевна (кандидат филологических наук ; литературоведение ; художественная литература ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы романного творчества Ивана Шамякина : диссертация ... кандидата филологических наук : 10.01.02 : защищена 00.11.1989 : утверждена 25.04.1990 / Дашкевич Галина Николаевна. — Минск, 1989.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Дашкевіч Галіна Мікалаеўна : да юбілею / А. У. Сузько // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. — 2013. — № 1. — С. 150.
    "Слоўца к слоўцу, як зярнятка да зярняці…" : [Галіна Мікалаеўна Дашкевіч] / В. К. Шынкарэнка // Міжнародныя Шамякінскія чытанні "Пісьменнік — Асоба — Час" : матэрыялы V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мазыр, 29 верасня 2017 г. ― Мазыр, 2017. — С. 71―74.
    Калі ў радках душа гучыць : [літаратурная творчасць беларускіх паэтаў Г. Дашкевіч, Н. Аксёнчык, П. Шруба] / Вольга Шынкарэнка // Палац. — Мінск, 2017. ― Вып. 5. ― С. 252―260.
    Сайт "Мазыршчына літаратурная".
    Сайт газеты "Жыццё Палесся".