unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Галкін, Леанід Парфір'евіч (кандыдат медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка ; нар. 1928)

    Нарадзіўся 28.12.1928, г. Смаленск, Расія. Урач прамянёвай дыягностыкі. Кандыдат медыцынскіх навук (1966), дацэнт (1980).
    Адукацыя: Ваенна-медыцынская акадэмія Чырвонай Арміі імя С. М. Кірава (1953), 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: радыенукліднае вывучэнне гемадынамікі малога круга кровазвароту; комплексныя прамянёвыя даследаванні сэрца і пазваночніка.
    Месца працы, пасада: Ваенна-Марскі Флот СССР (1953–1956, урач-рэнтгенолаг), Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1956–1957, урач-рэнтгенолаг клінікі нейрахірургіі), г. Падпарожжа (Ленінградская вобласць; 1958–1960, загадчык рэнтгеналагічнага кабінета), Вялікалукскі процітуберкулёзны дыспансер (1960–1965, урач-рэнтгенолаг), Клінічная бальніца № 1 г. Смаленска (1965–1967, загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967–1993, дацэнт кафедры рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у 1993–1997 – загадчык кафедры прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі, 1997–2008 – загадчык курса прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі кафедры анкалогіі, 2008–2015 – дацэнт кафедры).

        Варыянтная форма
    Galkin, Leanid Parfir'evič (нар. 1928)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Медыка-дыягнастычны факультэт
    Галкин, Леонид Порфирьевич (кандидат медицинских наук ; лучевая диагностика ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Рентгенодиагностика блокирований и анкилозирований позвонков : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Л. П. Галкин. — Смоленск, 1966.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Галкин Леонид Порфирьевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 321.
    Кафедра лучевой диагностики и лучевой терапии: история в лицах / Александрович А. С., Овчинников В. А., Зиматкина Т. И. // Современные вопросы радиационной и экологической медицины, лучевой диагностики и терапии : сборник материалов II межвузовской научно-практической Интернет-конференции, 10―11 мая 2018 года. ― Гродно, 2018. — С. 3—10.
    Сайт Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны каталог РНМБ.