unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Захараў, Андрэй Віктаравіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1973)

    Нарадзіўся 19.08.1973, г. Гомель. Спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, горнай справы, індывідуальны прадпрымальнік. Кандыдат тэхнічных навук (2005), дацэнт (0000).
    Адукацыя: Гомельскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Гідрамашыны, гідрапрывад і гідрапнеўмааўтаматыка", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1995; аспірантура, 1998), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (спецыяльнасць "Распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых радовішчаў", кваліфікацыя "Горны інжынер", 2003), Moscow Business School (Маскоўская Бізнес Школа, кваліфікацыя "Майстар дзелавога адміністравання", 2018).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы машыназнаўства; абсталяванне для здабычы нафты і газу; нафтагазараспрацоўка.
    Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (2004–2016, дацэнт кафедры "Распрацоўка, эксплуатацыя нафтавых радовішчаў і транспарт нафты", у 2006–2016 – загадчык кафедры), адначасова Інвестыцыйна-будаўнічая кампанія "АверсІнжынірынг" (г. Гомель; 2010–2013, дырэктар), ЗАТ "Навукова-вытворчая кампанія "Нафтаспецсэрвіс" (г. Гомель; 2013–2017, дырэктар), Сэрвісны цэнтр асацыяцыі "Гомельскі ўласнік" (2017–2019, індывідуальны прадпрымальнік – кіраўнік), Гомельскі жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў № 144 (2005–2018, старшыня праўлення), індывідуальны прадпрымальнік-кансультант па кіраванні арганізацыямі – кіраўнік праектамі (з 2019). Інфармацыя на 2021.

        Варыянтная форма
    Zaharaŭ, Andrèj Viktaravič (нар. 1973)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Машынабудаўнічы факультэт
    Захаров, Андрей Викторович (кандидат технических наук ; машиностроение ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение эффективности вибрационного источника сейсмических сигналов на основе улучшения технических характеристик гидравлического привода : диссертация ... кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 22.06.2005 : утверждена 21.09.2005 / Захаров Андрей Викторович. ― Гомель, 2005.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Сайт Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублімкі Беларусь. Рэзюмэ Захарава А. В.
    Сайт машынабудаўнічага факультэта ГДТУ імя П. В. Сухога.
    Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.