unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мішэнін, Іван Дзмітрыевіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1899—1974)

    Нарадзіўся 09.02.1899 (28.01.1899 па ст. ст.), г. Марыупаль, Украіна. Урач-тэрапеўт, спецыяліст у галіне ўнутранай паталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1964). Акадэмік АН БССР (1966).
    Адукацыя: Данскі ўніверсітэт (Растоў-на-Доне; 1921).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы рэўматызму, гепатытаў, каранарнай недастатковасці, патагенезу і лячэння пнеўманій, уплываў ачаговай інфекцыі на ўнутраныя органы і нервовую сістэму.
    Месца працы, пасада: Акруговая бальніца (Нальчык; 1921); Хіміка-бактэрыялагічны інстытут (Арджанікідзэ; 1921–1922); Растоўскі медыцынскі інстытут (1922–1930, ардынатар, асістэнт прапедэўтычнай клінікі; 1935–1938, асістэнт кафедры фармакалогіі); Туберкулёзны дыспансер (1925–1931, загадчык); выкладчык медыцынскага тэхнікума і загадчык курсамі медыцынскіх сясцёр (1931); НДІ працы (Растоў-на-Доне; 1931–1938) і адначасова Інстытут траўматалогіі і пералівання крыві (Растоў-на-Доне; 1931–1935, загадчык сектара); Дагестанскі медыцынскі інстытут (1938–1945, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі, адначасова ў 1938–1940 – загадчык кафедры фармакалогіі); Гарадскі аддзел аховы здароўя (Растоў-на-Доне; 1945–1946, загадчык тэрапеўтычнай службы); Бальніца Савецкага Чырвонага Крыжа (Тэгеран; 1946–1949, намеснік дырэктара па навуковай частцы, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949–1973, загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1964), "Заслуженный врач РСФСР" (1945), ордэны Леніна (1954), Чырвонай Зоркі (1945) і інш.
    Памёр 11.08.1974, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.

        Варыянтная форма
    Mіšènіn, Іvan Dzmіtryevіč (1899—1974)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Мишенин, Иван Дмитриевич (доктор медицинских наук ; внутренние болезни ; 1899—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Докторская диссертация "Биохимические изменения крови при сероводородной интоксикации" (1941).
    Мишенин Иван Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 199—200.
    Мишенин Иван Дмитриевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник. — Минск, 1999. — С. 53—54.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".