unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кіркоўскі, Валерый Васілевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1949—2020)

    Нарадзіўся 14.01.1949, гар. пас. Радашковічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць (сучас. Маладзечанскі раён, Мінская вобласць). Хірург, дэтаксіколаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Галоўны пазаштатны спецыяліст па экстракарпаральнай карэкцыі гамеастазу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977).
    Навуковыя інтарэсы: экстракарпаральныя метады дэтаксікацыі; хірургія; пытанні прымянення гемасорбцыі ў лячэнні гнойна-септычнай паталогіі.
    Месца працы, пасада: 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1978–1980, урач-хірург лабараторыі гемасорбцыі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980–2001; у 1980–1985 – загадчык лабараторыі гемалімфасорбцыі, у 1985–1989 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1989–2001 – загадчык лабараторыі гема- і лімфарсорбцыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі); Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі (з 2001, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра экстракарпаральных метадаў дэтаксікацыі, плазмаферэзу і гравітацыйнай хірургіі крыві).
    Узнагароды: прэміі Ленінскага камсамола (1982), Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007) і інш.
    Памёр 11.03.2020.

        Варыянтная форма
    Kіrkoŭskі, Valeryj Vasіlevіč (1949—2020)

        Гл. таксама
    Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
    Кирковский, Валерий Васильевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1949—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сорбционные методы детоксикации в комплексном лечении перитонита различного генеза : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Кирковский Валерий Васильевич. — Минск, 1995.
    Кирковский Валерий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 48.
    Кіркоўскі Валерый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 280.
    Валерий Васильевич Кирковский : (к 70-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2019. — № 2. — С. 158—160 : ил.
    Сайт Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Некралог.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".