unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жаўрыд, Эдвард Антонавіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; арганізацыя аховы здароўя ; 1939—2021)

    Нарадзіўся 08.10.1939, г. Слуцк, Мінская вобласць. Урач-анколаг, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1992).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (клінічная ардынатура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: цытастатычная тэрапія злаякасных пухлін; камбінаваная хіміятэрапія; фотадынамічная тэрапія злаякасных новаўтварэнняў.
    Адзін з заснавальнікаў новага кірунку ў анкалогіі – выкарыстанні высокіх тэмператур пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў.
    34 вынаходствы, 56 рацыяналізатарскіх прапаноў.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1966; з 1978 – загадчык аддзялення хіміяпрамянёвай тэрапіі, з 2001 – першы намеснік дырэктара, доўгія гады кіраваў лабараторыяй тэарэтычнай анкалогіі, з 2015 – галоўны навуковы супрацоўнік групы хіміятэрапіі лабараторыі фотадынамічнай тэрапіі і гіпертэрміі з групай хіміятэрапіі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1988).
    Памёр 21.12.2021.

        Варыянтная форма
    Žaŭryd, Èdvard Antonavič (1939—2021)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён)
    Жаврид, Эдвард Антонович (доктор медицинских наук ; онкология ; 1939—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лечение злокачественных опухолей с применением искусственной управляемой гипертермии и гипергликемии : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Жаврид Эдвард Антонович. — Киев, 1987.
    Жаврид Эдвард Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 515.
    Жаўрыд Эдвард Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 428.
    Сайт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Месца нараджэння: в. Дабучын, Пружанскі раён.
    Сайт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.