unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гурэвіч, Генадзь Львовіч (доктар медыцынскіх навук ; фтызіятрыя ; нар. 1954)

    Нарадзіўся 01.04.1954, г. Мінск. Вучоны ў галіне фтызіятрыі і клінічнай медыцыны, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (2004). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017). Галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фтызіятрыі.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне метабалічных аспектаў патагенезу туберкулёзу; дыягностыка і лячэнне захворванняў лёгкіх; арганізацыя барацьбы з туберкулёзам; вывучэнне абмену ліпідаў, яго роля пры прагрэсіруючай паталогіі і яе лячэнне.
    Больш за 15 патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1976, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыягностыкі і тэрапіі туберкулёзу, з 1997 – загадчык аддзялення, з 1998 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 – дырэктар). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" (2014), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1984), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знак "Выдатнік аховы здароўя".

        Варыянтная форма
    Gurèvіč, Genadz' L'vovіč (нар. 1954)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (Мінск). Дырэктар
    Гуревич, Геннадий Львович (доктор медицинских наук ; фтизиатрия ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Особенности клиники, метаболических нарушений и лечения у больных туберкулезом легких в современных радиоэкологических условиях : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.26 / Гуревич Геннадий Львович. — Минск, 1997.
    Гуревич Геннадий Львович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 282.
    Гурэвіч Генадзь Львовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 376.
    Гуревич Геннадий Львович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 363.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.