unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цітоў, Іван Трафімавіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; 1875—1949)

    Нарадзіўся 04.03.1875 (20.02.1875 па ст. ст.), г. Радамышль, Кіеўская губерня (сучас. Жытомірская вобласць), Украіна. Патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1927). Акадэмік АН БССР (1940).
    Адукацыя: Імператарскі ўніверсітэт св. Уладзіміра (Кіеў; 1898).
    Навуковыя інтарэсы: паталагічная анатомія чумы, склеромы, рака, эндэмічнага валляку, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, эпідэмічнага менінгіту; роля гельмінтаў у паталогіі чалавека.
    Месца працы, пасада: Імператарскі ўніверсітэт св. Уладзіміра (Кіеў; 1898–1900 і 1905–1920); Вышэйшы інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (1920–1923), адначасова Кіеўскі жаночы медыцынскі інстытут( прафесар); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Медыцынскі факультэт (1923–1930, загадчык аб'яднанай кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1924–1928 – загадчык кафедры судовай медыцыны); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1944–1949, загадчык кафедры паталагічнай анатоміі), адначасова Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР (1946–1949, загадчык аддзела паталогіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1939).
    Памёр 27.11.1949, пахаваны на Ваенных могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Cіtoŭ, Іvan Trafіmavіč (1875—1949)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Титов, Иван Трофимович (доктор медицинских наук ; патологическая анатомия ; 1875—1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Титов Иван Трофимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 224.
    Цітоў Іван Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 120.
    Титов Иван Трофимович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 275.
    Титов Иван Трофимович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 102—103.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.