На главную |
---|
Справка
Скугарэўская, Алена Іванаўна (доктар медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; нар. 1938) |
Нарадзілася 13.12.1938, г. Краснадар, Расія. Псіхіятр, нарколаг. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962).
Навуковыя інтарэсы: праблемы алкагалізму; клініка-біялагічныя ўзаемаадносіны пры псіхічных і паводзінных растройствах у антагенетычным аспекце; хімічныя і нехімічныя формы залежнасці.
Месца працы, пасада: Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца "Баяры" (1962, урач-псіхіятр); Гродзенскі гарадскі псіханеўралагічны дыспансер (1963–1964, урач-псіхіятр); Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца (Мінск; 1964–1976, урач-ардынатар, загадчык аддзялення); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1976; асістэнт кафедры псіхіятрыі, з 1983 – дацэнт, з 1992 – прафесар кафедры псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі, у 1999–2004 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Skugarèŭskaâ, Alena Іvanaŭna (нар. 1938) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт |
Скугаревская, Елена Ивановна (доктор медицинских наук ; психиатрия ; род. 1938) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Клинико-биологические корреляции в системе оценки прогредиентности алкоголизма : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.45 / Скугаревская Елена Ивановна. — Москва, 1990.
Скугаревская Елена Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 686.
Скугарэўская Алена Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 476.
Скугаревская Елена Ивановна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 228.
Скугаревская Елена Ивановна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 237—238.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |