На главную |
---|
Справка
Багель, Галіна Яўгенаўна (доктар медыцынскіх навук ; фізіятэрапія ; медыцынская рэабілітацыя ; 1937—2004) |
Нарадзілася 07.01.1937, г. Клінцы, Бранская вобласць, Расія. Фізіятэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1985). Галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па лячэбнай фізкультуры (1988–1998).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: фізіятэрапеўтычныя метады лячэння захворванняў нервовай сістэмы; электрастымуляцыя пры асобных захворваннях нервовай сістэмы; рэабілітацыя хворых першаснымі полірадыкуланеўрытамі, міелаполірадыкуланеўрытамі, інсультамі.
Месца працы, пасада: Зялёнаборская бальніца (Смалявіцкі раён; 1960–1962, урач); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1965–1988; асістэнт, з 1972 – дацэнт кафедры неўралогіі і фізіятэрапіі, з 1985 – прафесар кафедры фізіятэрапіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1988–2000, загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізіятэрапіі).
Узнагароды: значок "Выдатнік аховы здароўя".
Памерла 11.02.2004.
Варыянтная форма
Bagel', Galina Âŭgenaŭna (1937—2004) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Электростимуляция и электродиагностика синусоидальными модулированными токами при центральных, смешанных и периферических парезах : (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.34 ; 14.00.13 / Багель Галина Евгеньевна. — Москва, 1983.
Багель Галина Евгеньевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 170.
Багель Галіна Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 207.
Багель Галина Евгеньевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 352—354.
Багель Галина Евгеньевна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник. — Минск, 1999. — С. 335—336.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Сайт БДМУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |