Справка
Нарадзілася 27.07.1939, пас. Кузьмінкі, Ухтомскі раён, Маскоўская вобласць, Расія. Урач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988). Галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя БССР (1983–1988).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963; аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: клінічныя і метабалічныя асаблівасці кетозу; праблемы парушэння абмену пурынаў і мікраэлементаў у дзяцей пры захворваннях крыві; медыцынскія наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Месца працы, пасада: Маларыцкая раённая бальніца (Брэсцкая вобласць; 1963–1965, урач-педыятр, загадчык дзіцячага аддзялення ); Навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (1968–1970, малодшы навуковы супрацоўнік); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970–1988; асістэнт, з 1975 – дацэнт кафедры факультэцкай педыятрыі, у 1986–1988 – загадчык кафедры шпітальнай педыятрыі з курсам эндакрыналогіі); НДІ радыяцыйнай медыцыны (Мінск; 1988–1995, намеснік дырэктара, кіраўнік лабараторыі дзіцячай эндакрыналогіі); Медыцынскі цэнтр паталогіі шчытападобнай залозы АТ "Белмед" (з 1995, кіраўнік).
Узнагароды: грамата Міністэрства аховы здароўя БССР і інш.
Памерла 01.06.2008, пахавана на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Варыянтная форма
Astahava, Larysa Mіkalaeŭna (1939—2008) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Проявления нарушений пуринового обмена у детей и их метаболическая коррекция : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.09 / Астахова Лариса Николаевна. ― Москва, 1985.
Астахова Лариса Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 153.
Астахава Ларыса Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 337.
Астахова Лариса Николаевна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 360—361.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі..