На главную |
---|
Справка
Прылуцкі, Сяргей Аляксеевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; судовая медыцына ; 1896—1991) |
Нарадзіўся 09.09.1896 (28.08.1896 па ст. ст.), г. Масква, Расія. Судова-медыцынскі эксперт. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Галоўны судова-медыцынскі эксперт БССР (1939–1941), Міністэрства аховы здароўя БССР (1945–1960). Удзельнік падпольнага і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, французскага руху супраціўлення.
Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1921), 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1931).
Навуковыя інтарэсы: праблема вызначэння ўзросту жывых асоб; судовая таксікалогія; экспертыза пры раненнях; дыягностыка ўтаплення і даследавання трупаў, выцягнутых з вады.
Месца працы, пасада: Маскоўскае гарадское бюро судова-медыцынскай экспертызы (1921–1927, судова-медыцынскі эксперт); Маскоўская акруга (1927–1928, старшы судова-медыцынскі эксперт); 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (1931–1937, асістэнт кафедры судовай медыцыны); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1937, дацэнт кафедры судовай медыцыны, у 1939–1941 і 1945–1960 – загадчык кафедры); Навукова-даследчы інстытут судовай медыцыны (Масква; 1960–1961, старшы навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: ордэны і медалі.
Памёр 14.02.1991.
Варыянтная форма
Pryluckі, Sârgej Alâkseevіč (1896—1991) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Прилуцкий, Сергей Алексеевич (кандидат медицинских наук ; судебная медицина ; 1896—1991) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Кандыдацкая дысертацыя "Судебно-медицинское определение возраста живых лиц", 1937.
Прилуцкий Сергей Алексеевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 203—204.
Руководители медицинских судебных экспертных служб Беларуси // Судебная экспертиза Беларуси. ― 2016. — № 2. — С. 83—86.
Сергей Алексеевич Прилуцкий [некролог] // Судебно-медицинская экспертиза. — 1991. — № 3. — С. 93.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Сайт "Forens.Ru".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |